Філіп Беатрыкс-Сакі
Філіп Беатрыкс Сакі | |
---|---|
польск.: Filip Beatrix (Szczęsny) Sacchi | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1791 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1850 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Філіп Беатрыкс Сакі (польск.: Filip Beatrix (Szczęsny) Sacchi, 4 красавіка 1791, Масква — 16 красавіка 1850, Вустэр, Масачусетс, ЗША[1]) — святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Джорджтаўскага ўніверсітэта (ЗША).
Сын француза і італьянкі, народжаны ў Маскве, уступіў у Таварыства Ісуса 11 жніўня 1807 г. Потым два гады праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў Дынабургу[2]. Вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1809—1811), філасофію (1811—1813) і французскую мову (1813—1814) у Полацкім езуіцкім калегіуме (акадэміі). Выкладаў граматыку ў калегіуме ў Пецярбургу (1814—1815). Прафесар паэтыкі і мовы, этыкі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1815—1817), прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1817—1818). У 1818—1820 гг. вывучаў тэалогію ў Акадэміі[3].
Пасля выгнання езуітаў (1820) з Расійскай імперыі спачатку з’ехаў у Італію, а потым у 1821 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі. Скончыў курс тэалогіі ў Джорджтаўнскім універсітэце (1821—1823)[1]. Дзякуючы рэкамендацыйным лістам біскупа Балонні і Тадэвуша Бжазоўскага, першага генерала адноўленнага ў 1814 г. Таварыства Ісуса, стаў выкладаць у гэтай езуіцкай навучальнай установе[4]. Прафесар лаціны і грэчаскай мовы у Джорджтаўнскім універсітэце. Дарадца правінцыяла (1834—1840), суперыёр у Пэрадайз (Пенсільванія), місіянер у штатах Пенсільванія і Мэрыленд, прафесар моў у каледжы Святога Крыжа (англ.: College of the Holy Cross) у Вустэры[1].
Зноскі
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Bibliografia Critica delle antiche reciproche Corrispondenze, politiche, ecclesiastiche, etc., dell’Italia, colla Russia, colla Polonia ed altre parti settentrionali. — Firenze, 1834. — p. 215.
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Peter Force, The national calendar and Annals of the United States, 1823. — P. 271
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1791 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1850 годзе
- Памерлі ў Масачусетсе
- Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Езуіты Беларусі